Давайце будзем проста беларусамі...

Dzimitr


Previous Entry Share Next Entry
Студэнты ЕГУ звярнуліся да міжнароднай супольнасьці!
dzimitr
Originally posted by k_atamanchik at Студэнты ЕГУ звярнуліся да міжнароднай супольнасьці!
Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай паспрыяць хучэйшаму вызваленню Міколы Дзядка з жодзінскай турмы.



Адпаведныя заявы былі накіраваныя ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін ЕС, ЗША і Расіі ў Беларусі, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ды палітычныя інстытуцыі краін Еўрапейскага Саюзу.

У сваёй заяве, студэнты ЕГУ адзначылі, што Мікола Дзядок з’яўляецца закладнікам палітычнай сітуацыі. Следства вось ужо як месяц не праводзіць аніякіх дзеянняў. Таксама, следства не мае аніякіх наўпроставых доказаў, якія б сапраўды сведчылі пра датычнасць Дзядка да злачынстваў, гаворыцца ў заяве.

У міжнародныя структуры было перададзена прававое заключэнне па справе Міколы Дзядка.




Пісаць лісты падтрымкі Мікалаю Дзядку можна па адрэсе:
Турма №8 г.Жодзіна (Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць) па адрасе Савецкая 22-а.

?

Log in